Госці "Сакавін"

gallery/mozgo-2015-01-20-03-19

Уладзімір Мазго

gallery/гальпярович

Навум Гальпяровіч

gallery/zinovij_prigodich

Зіновій Прыгодзіч

gallery/img_6773-300x200
gallery/mg_8039

“Сакавіны – 2017”


Вітанне “Сакавінам – 2017” ад Яніны Шматко
Свята на паэтавай радзіме –
Шчодрыя, як Сонца, Сакавіны, -
Лучаць нас са словам родным, мілым,
Ды знаёмяць з творцамі краіны.

Дзякуй, дарагі наш Уладзімір,
За любоў сыноўю да радзімы,
За адданасць матчынаму слову,
Бескарыслівасць тваёй любові.

Паважае сына Міны Мінск-сталіца!
Зэльва можа смела ганарыцца,
Што былі гасцямі Сакавінаў
Лепшыя сыны нашай Айчыны.

Двойчы сустракалі Елісеенкава,
Быў у нас і сам Іван Саверчанкаў,
Муж вучоны і даследчык дбайны
Постацяў, асоб неардынарных.

Зэкава на “біс” мы выклікалі,
Шніпа і Камейшу тут віталі,
Сэрцы пакарылі ўсіх Маляўка,
Незабыўны Навуменка Якаў,
Качароўскі, Вячаслаў Статкевіч,
Саламаха ды Людміла Кебіч…
А як славіў “палымян” Мятліцкі,
Хіба можна гэткае забыць нам?!

Пазнякоў, Чарняўскі, Марціновіч,
Улад Марук, спадарыня Таболіч…
Можна многа тут імён дадаць,
Цёплыя сустрэчы прыгадаць.

А сягоння зноў якая радасць!
Гальпяровіч і Прыгодзіч разам,
Гордасць і надзея ўсёй краіны, -
Не адмовілі Валодзі, сыну Міны.

20 год так хутка праляцела!
Мы віншуем Сакавіны з юбілеем!
Дзякуем, наш дарагі Валодзя!
Сто гадоў хай Сакавіны будуць у модзе! 20.04.2017года


У 2017 годзе 20-гадовы юбілей свята паэзіі і музыкі “Сакавіны”, дата супала з вялікай юбілейнай падзеяй ўсёй нашай краіны – 500-годдзем з часу выдання Францыскам Скарынай першай беларускай кнігі.
З гэтай нагоды, пры падрыхтоўцы да свята, мы папрасілі Уладзіміра Мінавіча сабраць на “Зэльвенсія Сакавіны” Скарынічаў - пісьменнікаў, узнагароджаных медалём Францыска Скарыны. І гэта ў яго атрымалася.
Нам, зэльвенцам, было вельмі прыемна, што у мінулым годзе медаль Францыска Скарыны - дзяржаўную ўзнагароду - за высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры атрымаў наш Уладзімір Мінавіч Мазго. Узнагароду паэту ўручаў у Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Гэта вельмі высокая ацэнка творчасці паэта з боку дзяржавы.
Прывітаць заснавальніка свята прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка, прадстаўнікі школы №2.
Валянцін Міхайлавіч адзначыў, што “Сакавіны” – гэта ганаровая адметнасць нашага раёна. Не заўсёды, на жаль, творчыя людзі памятаюць пра свае карані. Стаўшы вядомымі, дзесяцігоддзямі не наведваюць родных мясцін. Уладзімір Мінавіч не толькі сам не забывае радзіму, але і ўзбагачае нас знаёмствам з лепшымі сынамі Айчыны.
Якая была радасць у бібліятэкараў, калі мы даведаліся аб тым, што у “Сакавінах” згадзіўся прыняць удзел сам Гальпяровіч – і палачанін, і Скарыніч! А потым даў згоду прыехаць у Зэльву Зіновій Прыгодзіч.
Паэт, пісьменнік, публіцыст, галоўны дырэктар міжнароднага радыё “Беларусь” - Гальпяровіч Навум Якаўлевіч нарадзіўся ў г. Полацку ў 1948 годзе. Працоўны шлях пачаў у раённым друку. З 1981 года працаваў уласным карэспандэнтам Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, некаторы час працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык», намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Шматграннасць творчай асобы Навума Гальпяровіча выяўляецца ў яго штодзённай дзейнасці. Кіраўнік міжнароднага радыё “Беларусь”, заслужаны журналіст беларускага саюза журналістаў, член праўлення Беларускага фонда культуры… Паэт, празаік, публіцыст, аўтар шматлікіх кніжак.
На культурна-асветніцкім тэлеканале «Беларусь 3» трансліруецца праграма «Дыя@блог. Пра мову». Вядучы праграмы - Навум Гальпяровіч.
Голас Навума Гальпяровіча можна чуць штотыдзень у нядзелю а дзевятай вечара на першым канале Беларускага радыё ў перадачы з назвай «Зямля, што нам дадзена лёсам».
Вершы Навума Якаўлевіча склаліся ў кнігі паэзіі «Сцяжына», «Брама», «Востраў душы», «Струна», і інш.
Яго апавяданні хочацца перачытваць, таму што ад іх робіцца хораша на сэрцы. На вершы Гальпяровіча напісаны песні беларускімі кампазітарамі Эдуардам Зарыцкім, Уладзімірам Буднікам, Алегам Елісеенкавым і інш.
Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.
Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч – заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня”, пісьменнік, журналіст, навуковец, кандыдат філасофскіх навук. Працаваў у партыйных і дзяржаўных органах, быў галоўным рэдактарам газеты “Савецкая Беларусія”.
Сягоння Зіновій Прыгодзіч - аўтар больш трыццаці мастацкіх і дакументальных кніг.
Больш за 10 год Зіновій Прыгодзіч піша аб знакамітых выбітных людзях культуры. З-пад пяра Зіновія Кірылавіча выйшлі тры тамы трылогіі пад агульнай назвай “Постаці”. Кожны том складаецца з дзесяці дыялогаў з творчымі людзьмі - пісьменнікамі, акцёрамі, мастакамі, кампазітарамі.
Таленавіты празаік, паэт і публіцыст праз раскрыццё сімпатычных яму дзеючых персанажаў айчыннай гісторыі піша свой летапіс Айчыны.
З іншых сваіх твораў, акрамя “Постацяў”, Прыгодзіч рэкамендаваў моладзі адну з першых кніг “Журба мая светлая”.
Пасля заканчэння мерапрыемства госці доўга размаўлялі з зэльвенцамі ў фае, фатаграфаваліся каля выставы.