Госці "Сакавін"

gallery/mozgo-2015-01-20-03-19

Уладзімір Мазго

gallery/zakau_anatole

Анатоль Зэкаў

gallery/саверчанка

Іван Саверчанка

gallery/качароўскі

Дзмітрый Качароўскі

gallery/2088
gallery/2089

“Сакавіны – 2015”
У васемнаццаты раз Уладзімір Мінавіч прыязджае на малую радзіму са сталічнымі гасцямі, беларускімі знакамітасцямі. “Сакавіны” набіраюць сілу, хоць хутка ім 20 год, але яны не сталі звыклай падзеяй для аматараў літаратуры і музыкі.
У Зэльве бібліятэкары і “Працаўнікі” актыўна рэкламуюць творы гасцей “Сакавін”, знаёмяць з публікацыямі навінак у рэспубліканскіх СМІ, спрабуючы адшукаць сярод іх тое, што задаволіла б патрэбы чытацкай аўдыторыі.
У чарговы раз Уладзімір Мінавіч робіць са сцэны творчую справаздачу перад сваімі землякамі. Роўна год як Уладзімір Мазго – намеснік галоўнага рэдактара руска-моўнага часопіса “Нёман”, якому якраз сёлета спаўняецца 70 год. “Нёман” супрацоўнічае з расійскім часопісам “Наш современник» і раз у год беларускія пісьменнікі становяцца гасцямі расійскага часопіса, і наадварот. Таксама наш зямляк прадставіў прысутным у зале новую кнігу для дзяцей “Слоны с луны”.
Госць “Сакавін” - Зэкаў Анатоль Мікалаевіч. На зэльвенскай зямлі Анатоль Мікалаевіч ўпершыню, але з Уладзімірам Мазго цесна супрацоўнічае даўно. На папярэдніх Сакавінах выйшла новая кніга У.Мазго “Завітала ў госці казка”, якую рэдагаваў Анатоль Зэкаў. А ў нашага шаноўнага земляка Уладзіміра Мінавіча ёсць пародыя наконт прозвішча Зэкава, што яшчэ раз падцвярджае іх цесную сувязь у творчасці. Паслухайце, калі ласка гэтую пародыю.
Турэмны сон (паводле Анатоля Зэкава)
Мяне, як дуэлянта, -
Не да жартаў –
Раптоўна ў турме замкнула
Варта.
Маёй крыві
Не хочацца народу.
Крычаць плакаты:
“Зэкаву – свабоду!..”
Прачнуўся раніцай –
Нікога ля акон.
О, як цудоўна,
Што ўсё гэта –
Толькі сон!.. У.Мазго
Анатоль Зэкаў – з тых, для каго сустрэчы з чытачамі ўспрымаюцца як пэўны стымул да творчасці. Ён ахвотна адгукаецца на запрашэнні, і падчас сустрэч нязменна чытае пародыі на калег-паэтаў.
Са мною справа ясная –
Пара даўно намыліць шыю:
Як не выходзяць вершы ўласныя –
Я парадырую чужыя…
Яго пародыі ўвайшлі ў зборнікі “Дуэль” і “Дуэль-2”, “Каханне на снезе”, ён аўтар паэтычных зборнікаў “Боль сумлення”, “Аварыя сумлення”, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі.
Грані таленту Зэкава адкрыліся і ў прозе. Дэбютам стала кніга “Вясельнае падарожжа ў Стамбул”.
На цяперашні час Анатоль Зэкаў з’яўляецца вядучым літаратурнай праграмы “Дыяблог” на тэлеканале “Беларусь 3”.
Шаноўны госць “Сакавін” - Іван Васільевіч Саверчанка – вядучы навуковы супрацоўнік інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, аўтар больш як 150 публікацый па праблемах філалогіі і гісторыі, сярод якіх 7 манаграфій.
Іван Саверчанка - выдатны вучоны, які даследуе гісторыю і тэорыю літаратуры, гісторыю Беларусі, а таксама сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны, постаці беларускай гісторыі, такія як – Усяслаў Чарадзей, Вітаўт Вялікі, Леў Сапега, Сымон Будны.
Перад аўдыторыяй кандыдат філалагічных навук Іван Саверчанка сказаў аб той працы, якую ён зрабіў для ўзняцця ролі літаратуры ў жыцці нацыі, і што менавіта такія сустрэчы пісьменнікаў і маладых людзей могуць садзейнічаць згуртаванню творчых людзей і карыстальнікаў іх працы.
Госця “Сакавін” спевака Дзмітрыя Качароўскага, саліста Нацыянальнага Акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга зал акунуў у сваю атмасферу цёплага прыёму і не адпускаў амаль гадзіну – што называецца, да сёмага поту.
Асабістае знаёмства з творцамі, што прыязджаюць на свята паэзіі і музыкі ў Зэльву дае добры стымул для знаёмства з іх творамі, для ўваходжання ў складаны і таямнічы свет літаратуры.