gallery/mozgo-2015-01-20-03-19

Госць "Сакавін"

Уладзімір Мазго

“Асаблівасці Сакавін - 2009”
Уладзімір Мазго – 5 сакавіка адзначыў 50-гадовы юбілей. У рэспубліцы да юбілею нашага земляка рыхтаваліся многія. Часопісы “Маладосць”, “Полымя”, “Неман”, “Роднае слова”, “Вожык”, “Рюкзачок”, газета “ЛіМ” змясцілі на сваіх старонках як падборкі вершаў паэта, так і літаратуразнаўчыя матэрыялы. Такое вядомае расійскае выданне, як “Литературная газета” надрукавала шэраг вершаў у перакладзе на рускую мову (так расійскія чытачы, дзякуючы У. Мазго, даведаліся пра існаванне Зэльвы і Дзярэчына). Выдавецтвы “Мастацкая літаратура” і “Літаратура і Мастацтва” не засталіся ў даўгу і выпусцілі цудоўна аздобленыя мастакамі Таццянай Беразенскай і Валянцінам Макаранкам кнігі для дзяцей “Цуда-вуда” і “Таямнічая планета”.
“Сакавіны” на радзіме былі заключным акордам шэрагу святочных мерапрыемстваў у сталіцы, ад якіх, як прызнаўся Уладзімір Мінавіч, ён застаўся вельмі задаволены.
Ініцыятарамі “Сакавін” выступілі аддзелы райвыканкама: ідэалагічны, адукацыі, культуры, калектыў раённай газеты “Праца” і асабіста намеснік старшыні райвыканкама В. М. Семяняка. Двухдзённая праграма свята ўключала наведванне Сынкавіцкага храма, сустрэчу з вучнямі Елкаўскай СШ і школ пасёлка, правядзення літаратурнай гасцёўні ў цэнтральнай бібліятэцы для аматараў паэзіі.
Першай гасцінна прыняла земляка СШ №2, куды ён, бываючы на радзіме, заўсёды імкнецца зайсці хоць на хвілінку. Затым адбылася традыцыйная сустрэча ў рэдакцыі, дзе сабраліся загадчыкі аддзелаў райвыканкама, што рыхтавалі свята, Ю.В. Кулікоў, В.А. Суботка, Г.М. Раманчук, К.У. Крэчка.
У чытальнай зале раённай бібліятэкі чакалі шаноўнага госця члены клубаў “Ліра”, “Восень жыцця” і літаб’яднання “Зоры над Зальвянкай”.