ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

"ЗЕЛЬВЕНСКАЯ РАЙОННАЯ БИБЛИОТЕКА"

gallery/логотип
Новости 2018
gallery/22a2f4d9e08819f8fa6ae1f8243da8c4_180x180

  31 мая 2018 года в Республике Беларусь проводится антитабачная акция «Беларусь против табака». Это призыв для всех, кому небезразлично собственное здоровье и здоровье будущих поколений.  К Всемирному Дню без табака была проведена акция «Поменяй сигарету на конфету» среди учеников старших классов СШ№2. Библиотекарь и валеолог  призывали учащихся поменять сигарету на конфету.  Учащиеся пообещали вести здоровый образ жизни, а за конфеты были благодарны.

 27.05.2018 г.

  Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Вытокі”, якое дзейнічае пры Каралінскай СБ, адправіліся ў краязнаўчую экскурсію “Край свой родны абыду – скарбы розныя знайду”. Яны наведалі каменны могільнік (канструкцыя каменных падмогільных кладак дазваляюць датаваць пахаванні канцом 17–18 стагоддзя), які размешчаны на правым беразе ракі Зяльвянка, на невялікім пагорку, паміж вёскай Росцевічы і аграгарадком Каралін. Таксама наведалі ўстановы сацыяльнай сферы аграгарадка.

gallery/2

 24.05.2018 г.

  У нашы дні вельмі актуальная праблема ўжывання алкаголю. Ад гэтага пакутуе ўсё грамадства, пад пагрозу ставіцца жыццё падрастаючага пакалення, здароўе будучых маці. Што такое алкаголь, якую шкоду ён наносіць людзям, гэтыя і іншыя пытанні былі закрануты падчас гутаркі “Не губи свою жизнь”, якая была арганізавана ў Каралінскай СШ бібліятэкарам Каралінскай сельскай бібліятэкі.  Удзел у гутарцы прыняў протаіерэй зэльвенскай царквы Святой Троіцы Георгій Субаткоўскі.

gallery/3

 19.05.2018 г.

  Урок міласэрнасці “Поделитесь теплом своей души”, прысвечаны Міжнароднаму Дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу быў праведзены бібліятэкарам Каралінскай СБ. Падчас якога дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага дня, аб атрыбутах: чырвонай стужцы і рознакаляровым палатне-квілт, пашытым са шматкоў тканіны ў памяць пра мноства людзей, якія пайшлі з жыцця і г.д. У канцы ўрока была запалена свечка, як дань памяці ўсім тым, хто памёр ад гэтай хваробы.

gallery/4

 15.05.2018 г.

  15 мая в Международный День семьи в  Районной библиотеке прошёл  информационный урок для учащихся  10 класса СШ № 2  « Семья – начало всех начал ». Вниманию присутствующих был представлен фильм про гражданский брак « Игра в семью ». Так же прозвучали стихи  и притчи на тему семьи. Была оформлена книжная выставка «Книги которые объединяют  семью».

gallery/5
gallery/1

 13.05.2018 г.

  Свята добрага настрою, прымеркаванае Дню сям’і, ладзілі супрацоўнікі АКДД аг. Бародзічы. Унесла сваю лепту ў падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства і бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі. Удзельнікам свята было прапанавала пазнаёміцца з кніжнай выставай “У гасцях у кніжкі”. У госці да дзяцей завіталі казачныя героі: Карлсан, Фея, клоўн Кеша. Яны напявалі куплеты знаёмых песен, а прысутныя весела ім падпявалі. Прапаноўвалі словы, а публіка рыфмавала іх у вершаваныя радкі, ладзілі для дзяцей гульні, праводзілі конкурсы, малявалі на асфальце. Каля імправізацыйнага Рамонка вадзілі карагоды, прывабліваючы ўсіх за сабою. Весела было не толькі дзецям, але і дарослым.

gallery/2

 09.05.2018 г.

  В День Победы на летней эстрадной площадке районная библиотека раскрыла выставку-панораму «Была война… Была Победа!». Кроме документальных книг о Великой Отечественной войне, были представлены основные даты военных действий четырех лет войны, выставлены лучшие художественные произведения о войне русских и белорусских авторов.

gallery/3

27.04.2018 г.

  У Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбыўся міжраённы семінар “Вопыт калег у практыку працы: прапаганда сучаснай беларускай літаратуры і краязнаўчых ведаў Зэльвенскай раённай бібліятэкай”, на якім былі разгледжаны пытанні:

-па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры на прыкладзе раённага свята паэзіі “Сакавіны”;

- аб формах і метадах эфектыўнай работы па прапагандзе творчасці мясцовых пісьменнікаў;

- па вывучэнню, адраджэнню і папулярызацыі нацыянальна-культурнай спадчыны.

gallery/4

25.04.2018 г.

  На вечар паэзіі “Прайсці праз зону” да нагоды 32-ой гадавіны Чарнобыльскай трагедыі былі запрошаны вучні старэйшых класаў школы №2. Прысутным былі прапанаваны вершы беларускіх пісьменнікаў да Чарнобыльскай катастрофы, восем відэаролікаў, урывак з кінафільма “Матылькі”. Была разгорнута выстава- роздум “Чарнобыль- боль чалавецтва”.

gallery/1

22.04.2018 г.

  Выстава-прагляд “І гэта было назаўжды: рэха Чарнобыля” адбылася ў Каралінскай СБ, на якой была прадстаўлена найбольш цікавая інфармацыя, а таксама мастацкая літаратура, якая напісана па матывах Чарнобыльскай катастрофы.

gallery/3

08.04.2018 г.

  Работнікі Каралінскай СБ і ААКДД аг. Каралін арганізавалі тэатралізаваную  мініацюру “Пасхальная казка”. Валачобнікі з песнямі, гульнямі і танцамі віншавалі ўсіх прысутных са Светлай Пасхай на пляцоўцы ля дома культуры, а пасля завіталі на падворкі жыхароў аграгарадка.

gallery/2

07.04.2018 г.

  Пра тое, што трэба рабіць, каб захаваць здароўе, даведаліся наведвальнікі Каралінскай сельскай бібліятэкі, прыняўшы ўдзел у бібліяздраўніцы “Неболей-ка”.

gallery/4

02.04.2018 г.

  Ко Дню единения народов Беларуси и России районная библиотека предоставила участникам мероприятия выставку-просмотр “Беларусь і Расія: крокі будучыні”.

gallery/5

01.04.2018 г.

  У Каралінскай СБ быў арганізаваны біблія-дэсант “Улыбка и смех – это для всех”.  Прысутныя даведаліся пра творчасць вядомага дзіцячага пісьменніка, пра герояў яго твораў - цікаўных, вясёлых і гарэзлівых. Удзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у гульні-спаборніцтве “Хто апошні назаве назву твора аўтара”, адгадвалі  загадкі з канверта, разгадалі  філфорд, красворд.

gallery/6

28.03.2018 г.   

 “Першае ўпамінанне Зэльвы ў Іпацьеўскім летапісе”. Гістарычны ўрок.     Мерапрыемства да Году малой радзімы у час школьных канікул наведалі вучні 5-9 класаў прышкольнага лагера адпачынку СШ№2. Колькі гадоў Зэльве? У гэтым годзе згодна “Іпацьеўсакага летапісу” Зэльве спаўняецца 760 гадоў. Рабятам былі прапанаваны меркаванні і погляды на гэтую дату шэрага даследчыкаў.

  А чаму  так названа Зэльва, рабяты даведаліся з розных легендаў і паданняў аб  Зэльве. З цікавасцю праслухалі  легенду-казку “Зэльва” з кнігі “Гродзеншчына ў легендах і паданнях. Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў”, таксама прапанаваныя бібліятэкарам іншыя даследаванні “афіцыйнага нараджэння Зэльвы”

gallery/7

23.03.2018 г.

Гадзіна гісторыі “Беларуская Народная Рэспубліка – факты і падзеі” адбылася ў бібліятэцы з нагоды важнай гістарычнай даты  - 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

  На падставе энцыклапедычных і архіўных  дадзеных, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі, меркаванняў  і даследаванняў гісторыкаў сучаснасці, дадзеных вікіпедыі БНР бібліятэкары паспрабавалі зразумець разам з прысутнымі, ці была ўвогуле Беларуская Народная Рэспубліка дзяржавай.

  Загадчык аддзела абслугоўвання Валянціна Масюк зрабіла гістарычны экскурс у той перыяд гісторыі, калі Трэцяй Устаўнай граматай ад 25 сакавіка 1918 БНР абвяшчалася «незалежнай і вольнай дзяржавай».

  Даведаліся прысутныя з аповеду, што у пачатку свайго ўтварэння БНР не знайшла падтрымкі шырокіх народных мас, так як  была створана ў вельмі неспрыяльных умовах і існавала пад акупацыяй.   Акупацыйны рэжым быў супраць нацыянальных імкненняў, нацыянальных органаў улады абвешчанай дзяржавы.

 У выніку недастатковага ўзроўню арганізаванасці, недахопу грошай, узброеных фарміраванняў і міжнароднай падтрымкі і прызнання  дзяржаўныя органы БНР былі ліквідаваны, самараспушчаны альбо эмігравалі за мяжу.

 У часе гадзіны былі выкарыстаны меркаванні шматлікіх вучоных сучаснасці на “праблему БНР”, таксама спыніліся на той падзеі, калі наша Беларусь набыла статус Незалежнасці – 3 ліпеня 1996г.

 Падчас гістарычнага экскурса былі згаданы яркія прадстаўнікі БНР, нашы землякі  – уражэнец в.Дабрасельцы Васіль Захарка, які быў  старшынёй Рады БНР з 1928 па 1943гг. у эміграцыі, таксама  Ларыса Геніюш - была Генеральным Сакратаром Ураду БНР у эміграцыі, ў Празе, якая захоўвала і парадкоўвала архіў БНР.

 Прысутным быў прадстаўлены відэафільм ОНТ “Гісторыя БНР”, а таксама відэаролік аб сучаснай Беларусі.У бібліятэцы да гэтай даты дзейнічала выстава-памяць “Гісторыя БНР: погляд праз стагоддзі”.

gallery/1

21.03.2018 г.

  Поэтическая минута памяти «Хатынь: говорящая тишина» прошла в библиотеке к 75-летию трагедии Хатыни. Присутствующих познакомили со стихами белорусских поэтов, были продемонстрированы видеофильмы, букктрейлер по книге Г.Кобец-Филимоновой «Жаворонки над Хатынью». Много фактов о трагедии Хатыни содержала в себе выставка-напоминание «Хатынь: 75 год памяці і болю”, действующая в районной библиотеке на протяжении недели.

gallery/2

19.03.2018 г.                

 “І душа да святла адкрыецца”. Гадзіна паэзіі да нагоды юбілейнай даты з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, радыёжурналіста Навума Гальпяровіча прайшла ў бібліятэцы ў форме дыялога пакаленняў. У бібліятэку былі запрошаны вучні двух 11-х класаў СШ№2 і ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Восень жыцця”.

 Вядучая мерапрыемства распавядала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, а удзельнікі мерапрыемства пад слайды прэзентацыі  чыталі вершы на  паэта.

 Навум Гальпяровіч – адзін з тых пісьменнікаў, хто сродкамі мастацкага слова выказвае неймаверную павагу і любоў да роднага краю, роднай мовы, прыгажосці беларускай прыроды. Зэльвеншчына пазнаёмілася асабіста з юбілярам падчас свята “Сакавін” ў  2017 годзе, а больш падрабязней яго творчасць была прадстаўлена для прысутных на гадзіне паэзіі.

 З цікавасцю і замілаваннем гучалі з вуснаў гасцей пажылога ўзросту і бібліятэкараў філасофскія, шматаблічныя, шматфарбныя, багатыя на вобразныя сродкі творы.

 Інтымная лірыка – вершы аб каханні – прагучалі ў выкананні вучняў, атрымаўшых апладысменты ад аўдыторыі.

  Разам з паэзіяй  Н. Гальпяровіча прысутныя перажывалі за лёс Радзімы і мовы, захапляліся прыгажосцю роднай зямлі, яе слаўнай гісторыяй. “Хочацца, - сказала вядучая вечарыны, - каб нашы дзеці і ўнукі ганарыліся сваімі бацькамі,  роднай беларускай мовай, каб чыталі і перачытвалі такіх таленавітых і шчырых паэтаў, як Навум Гальпяровіч!”

gallery/3
gallery/4

12.03.2018 г.          

  “Хатынь: 75 гадоў памяці і болю”. Кніжная выстава-памяць пад такой назвай раскрыта ў бібліятэцы да трагічнай падзеі Вялікай Айчыннай вайны. 75 год назад на нашай зямлі не стала вёскі Хатынь.

  Выства напоўнена дакументальнымі матэрыяламі аб тым жудасным дні вайны, карцінамі мастакоў, мастацкімі творамі, хронікай. З розных крыніц сабраны матэрыял аб Мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

  Не абмінаюць выставу-намамін чытачы бібліятэкі – гэта боль душы кожнага жывога чалавека.

Работа в рамках  проекта «ХАТЫНЬ: 75 лет со дня трагедии»

  Хатынь – скорбная страница истории Великой Отечественной войны, символ трагедии белорусского народа. К 75 летию Хатынской трагедии библиотеки ГУК «Зельвенская районная библиотека»  работали в рамках проекта «ХАТЫНЬ: 75 лет со дня трагедии». Во всех библиотеках района были развёрнуты книжные выставки:

- «75 лет памяти и боли» были раскрыты в Елковской СБ и Словатичской БК;

-  «Нам не дано забыть» в Бородичской СБ, Голынковской СБ,  Кошелёвской БК, Князевской СБ и Мижеричской СБ;

-  «Хатынь: 1943 – 2018» в Королинской СБ;

-  «Память, которой не будет забвенья» в Кривичской СБ.

Большая выставка-память «Хатынь: 75 лет памяти и боли» была развёрнута в фойе районной библиотеки, которая содержала документальные материалы, картины художников, художественные произведения.

  Мероприятия различных форм были проведены в библиотеках района.

Поэтическая минута памяти  «ХАТЫНЬ: говорящая тишина» прошла в районной библиотеке. Присутствующих познакомили со стихами белорусских поэтов, были продемонстрированы видеофильмы, буктрейлер по книге Г. Кобец-Филимоновой «Жаворонки над Хатынью». Много фактов о трагедии Хатыни содержала в себе выставка-напоминание «Хатынь: 75 год памяці і болю”.

  В Елковской сельской библиотеке читатели собрались на  вечер памяти  «Сердце, слушай колокола, помни все, не остынь…». Ведущие мероприятия   напомнили о трагических событиях в годы Великой Отечественной войны, рассказали о трагедии целой белорусской деревни. Печальная музыка, скорбные слова ведущих о Хатыни, пронзившие душу стихи  смогли передать трагедию, разыгравшуюся  в Хатыни.   В конце мероприятия была предложена  виртуальная экскурсия «Мемориальный комплекс Хатынь».

  Исторический час «Колокола Хатыни: память и предостережение» проведена в детской районной библиотеке. К мероприятию была организована книжная выставка «Памяць зямлі беларускай», на которой была представлена литература о судьбе «огненной деревни».

  Читателям Королинской сельской библиотеки был предложен открытый марафон «Хатынь – место памяти».

  В  сельских библиотеках района также прошли: вечер-воспоминание «Хатынь – наша память и боль» (Бородичская СБ), заочное путешествие «Сёстры Хатыни» (Князевская СБ), час информации «Хатыни: символ вечной памяти и скорби белорусского народа» (Кривичская СБ и Словатичская БК), урок истории «Трагедия Хатыни» (Голынковская СБ), история одного памятника «И будет жить Хатынь» (Мижеричская СБ).

Книжная выставка «75 ГОД ПАМЯЦІ І БОЛЮ” (Елковская СБ).

Вечер памяти “Сердце, слушай колокола, помни всё, не остынь…” (Елковская СБ)

Книжная выставка «Хатынь: 1943 - 2018» (Каролинская СБ)

gallery/1

11.03.2018 г.                      

  “Вясна. Жанчына. Каханне”. Пасяджэнне людзей пажылога ўзросту аматарскага аб’яднання “Восень жыцця”, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня, было прысвечана беларускім паэтам-юбілярам 2018года – К.Буйло, У.Карызну, М.Чарняўскаму і П.Пранузе. Удзельнікі сустрэчы чыталі спадабаўшыяся вершы паэтаў, цікава расказвалі пра іх творчы і жыццёвы шлях. У заключнай частцы пасяджэння кожны з прысутных пачытаў свае самыя любімыя вершы аб жанчыне і каханні. У бібліятэцы дзейнічала  выстава “Жанчына – маці сусвету”.

gallery/2

02.03.2018 г.

  В Международный день борьбы с наркотиками районная библиотека совместно с районным центром культуры и народного творчества провела час здоровья «Берегись белой болезни». Среди выступающих были: врач-валеолог районного центра гигиены и санэпидемиостанции Елена Сергеевна Буслович и протоиерей церкви Святой Живоначальной Троицы Георгий Суботковский. Присутствующие смогли познакомиться с материалами выставки, посмотреть видеоролик «Точка невозврата».

gallery/3
gallery/4

02.03.2018 г.        

  «Берегись белой болезни» Час здоровья к Международному дню борьбы с наркотиками.

01.03.2018 г.

  У раённай бібліятэцы для чытачоў аформлена выстава-панарама “2018 – Год малой радзімы”, якая будзе дзейнічаць ў фае на працягу года.

gallery/5
gallery/6
gallery/1

01.03.2018 г.  

  “2018 – Год малой радзімы”. У бібліятэцы да Году малой Радзімы разгорнута і дзейнічае выстава-панарама, дзе прадстаўлены кніжныя ілюстраваныя выданні аб матэрыяльнай і духоўнай спадчыне Беларусі і Гродзеншчыны, а таксама Зэльвеншчыны. Каля выставы праводзяцца гутаркі і агляды прадстаўленага матэрыялу, які папаўняецца і абнаўляецца.

28.02.2018 г. 

  В районной библиотеке прошла встреча “Славный сын белорусского народа”, приуроченная к 100-летию со дня рождения государственного и партийного деятеля Петра Мироновича. На мероприятии присутствовали жители Зельвенщины, которые лично видели его во время неоднократных визитов на Зельвенщину и смогли поделиться своими воспоминаниями.   Присутствующим были предложены книжная выставка «Феномен Машерова» и документальный фильм «Машеров. Родина моя, Белоруссия».

23.02.2018 г.

  Ежегодная акция “Поздравительная открытка ветерану”. В День защитника Отечества сотрудники районной библиотеки поздравляли ветеранов Великой Отечественной войны.

gallery/2
gallery/3

23.02. 2018 г.

  Выставка-альманах «Вооруженные силы Республики Беларусь: история и современность» к 100-летию со дня Вооруженных сил Республики Беларусь была представлена книгами, периодическими изданиями, фактографическими материалами о вооруженных силах РБ в разные исторические периоды.

09.02.2018 г.

  Выставка-память ко Дню памяти воинов-интернационалистов «Афганистан – ты боль моей души» в районной библиотеке была представлена материалами о воинах-интернационалистах Зельвенщины, произведениями художественной литературы на тему войны в Афганистане.

gallery/img_20180616_170315

  16 чэрвеня ў Славаціцкай бібліятэцы-клубе прайшоў конкурс малюнкаў “Мой любімы літаратурны герой”.

  2 июня библиотекарь и работники культуры агрогородка Елка пригласили ребят на театрализованную игровую программу "Игры Бабы Яги и Кикиморы". Ребята участвовали в играх и состязаниях, конкурсах. В конце программы все участники получили сладкие призы - конфеты. На территории работали аттракционы "Батут", "Веселые горки", "Снайпер".

gallery/img_20180602_122247
gallery/image (1)

 15 чэрвеня у цэнтральным скверы пасёлка бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі вулічную акцыю “С книгой на скамейке”. Была прадастаўлена папулярная літаратура для моладзі, жаночыя раманы, дэтэктывы, а таксама часопісы.

gallery/image (2)

 23 июня 2018 г работниками Зельвенской районной библиотеки была проведена квест-игра «Мой поселок» для молодежи. Шесть команд, “путешествуя” по Зельве, выполняли задания и боролись за звание самой умной, ловкой и быстрой. Победила команда гимназии № 1: Войтко Егор, Лабович Илья и Жук Вероника.

 30.06.2018 г.

  В Каролинской сельской библиотеке прошел час патриотизма “І няхай пакаленні ўсё помняць”, во время которого были представлены работы декоративно-прикладного искусства в таких народных техниках, как соломоплетение, вышивание, вытинанка и керамика. В ходе мероприятия был презентован традиционный народный белорусский костюм. Дети вспоминали известных деятелей земли белорусской: Франциск Скорина, Евфросинья Полоцкая, Янка Купала, Якуб Колас и др., которые внесли весомый вклад в культурное развитие нашей страны, формирование национальности. В ходе мероприятия маленьких белорусов ожидали и подвижные игры. Также участникам мероприятия библиотекарем было предложено нарисовать исторические и современные символы Беларуси.

 30.06.2018 г.

  В Елковской сельской библиотеке прошло виртуальное путешествие «Милые сердцу уголки Беларуси». Его участники “путешествовали” по известным местам Беларуси, открывая для себя множество интересных фактов об истории, культуре и архитектуре страны.

07.07.2018 г.

  Бібліятэкарам Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба была арганізавана летняя чытальная зала пад сонцам.

01.07. 2018 г.         
“Дарогі жыцця і вайны палкоўніка Смалякова”    Гістарычны ўрок

  Напярэдадні Дня Незалежнасці работнікі раённай бібліятэкі для зэльвенцаў правялі гістарычны урок памяці да 120-годдзя з дня нараджэння начальніка разведаддзела 10-й арміі, палкоўніка Аляксандра Васільевіча Смалякова, героя пераправы праз раку Зальвянку і прарыву савецкіх войск на ўсход ў першыя дні вайны на Зэльвеншчыне. 
  Падчас сустрэчы на летняй пляцоўцы выступалі: мясцовы краявед  Валянціна Боцька, якая вяла пошукі звестак аб загінуўшым героі разам з гісторкам Дзянісам Нарэлем; старшыня Савета ветэранаў Баган С.У., які падзяліўся ўспамінамі аб рашэнні ўстанавіць памятны знак ў Зэльве ў гонар героя; актыўны чытач бібліятэкі Яніна Шматко расказала аб сям’і героя,  якая пасля вайны жыла ў Гродна і доўгі час шукала сляды без вестак прапаўшага воіна.
  Праз лёс палкоўніка Смалякова Зэльвеншчына адкрыла яшчэ адну старонку ваенных падзей малой радзімы
.

15.07.2018 г.         
Проект “Над Зельвой книжная радуга”
 “Посёлок мой, ты песня и легенда”   Поэтический марафон

 Лучшие стихи и новые строки зельвенских авторов прозвучали на поэтическом марафоне «Посёлок мой, ты песня и легенда», который приурочен к 760-летнему юбилею Зельвы.
В центральном сквере посёлка, где проходила встреча,  была развернута выставка книг местных поэтов.
  Свои слова признания в любви малой родине выразили в стихах Людмила Шишко, Светлана Потапович, Алла Вилесова, Елена Букатая, Станислава Призван, Янина Шматко, Елена Короза. Каждый из них поделился со слушателями чем-то сокровенным.
 Сотрудники районной библиотеки  прочли стихи известных поэтов-земляков Владимира Мазго, Юрки Голуба, Валентина Семеняко, Ирины Даник и других.
 В рамках проекта «Над Зельвою книжная радуга» и для тех, кто любит читать  библиотекари  запустили летнюю акцию «Книговорот по-зельвенски», суть которой в безвозмездном обмене книгами по принципу «Прочитал книгу – отдай другому».

 

24.07.2018 г.             
  «Наркотики – путешествие в бездну»
  Во время работы в оздоровительном лагере «Голубая волна» библиотекари предлагают различные мероприятия для ребят. О вреде наркотиков, о способах вовлечения детей и подростков в наркоманию и о том, как этого избежать велся рассказ с ребятами во время шок-урока, урока-предупреждения. 

 

Консультация нотариуса

  26 июля 2018 года в районной библиотеке состоялась встреча-консультация с заведующей нотариальной конторы Зельвенского района Данюк Натальей Викторовной. Жители поселка смогли получить консультацию по широкому спектру вопросов.

05.08.2018 г.

«Пасёлак мой, ты песня і легенда!”
Паэтычныя сустрэчы

У рамках паэтычных сустрэч з паэтамі-землякамі “Пасёлак мой, ты песня і легенда” да нагоды 760-ці гадовага юбілея Зэльвы у бібліятэцы адбылася сустрэча з дзвюма мясцовымі паэткамі Ліліяй Лукашонак і Святланай Патаповіч. 
Жанчыны пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю. Гучалі творы пра каханне, мацярынства, сям’ю, працоўны шлях. Асабліва ўлюблёна гучалі з вуснаў паэтак вершы-прысвячэнні малой радзіме – абедзве жанчыны прымаюць удзел у аб’яўленым конкурсе на лепшы паэтычны твор аб Зэльве да 760-годдзя пасёлка. 
Развітваючыся, прысутныя падзякавалі аўтарам і прапанавалі творчага ім натхнення і часцей сустракацца.

12.08.2018 г.
  У раённай бібліятэцы працягваюцца сустрэчы з паэтамі-землякамі да 760-ці гадовага юбілея Зэльвы “Пасёлак мой, ты песня і легенда”. Чарговая сустрэча адбылася з паэткай Аленай Кароза.

16.08.2018 г.
  Экскурсію па музейнаму пакою Ганненскага кірмашу правяла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі з ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Восень жыцця” і ветэранамі працы раёна.

23.08.2018 г. 
“Гістарычная спадчына Зэльвы – погляд з сучаснасці” 
Навукова-практычная канферэнцыя 

  Штогадовая навукова-практычная канферэнцыя “Гістарычная спадчына Зэльвы – погляд з сучаснасці”, прысвечаная 760-годдзю з часу упамінання Зэльвы ў Іпацьеўскім летапісе прайшла напярэдадні свята. У час канферэнцыі прагучалі даклады: доктара гістарычных навук, прафесара кафедры філасофіі і паліталогіі Беларускага інстытута правазнаўства Токць Сяргея Міхайлавіча - “Сацыяльная тапаграфія і дэмаграфія мястэчка Зэльва ў 17-19стст.”; Амелька Сяргея Уладзіміравіча, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА “ГрГУ імя Я.Купалы” - “Рэклама і яе спажыўцы ў ІІ Рэчы Паспалітай (у тым ліку на Зэльвеншчыне); Мазеца Валянціна Генрыхавіча, кандыдата гістарычных навук, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі - “Зэльвеншчына ў адміністрацыйных пераўтварэннях ў 60-я гады”; Быхаўцаў Мікалай Іванавіч, гісторыка, краязнаўца, публіцыста - “Гісторыі Зэльвенскага касцёла”. 
  Краязнаўчая скарбонка Зэльвеншчыны папоўнілася цікавымі архіўнымі матэрыяламі аб гістарычнай спадчыне
.

24.08.2018 г.              

Паэтычныя сустрэчы з вядомымі
паэтамі-землякамі да 760-гадовага юбілея Зэльвы

  У рамках праекту “Над Зельвою кніжная радуга”, які быў прымеркаваны 760-годдзю пасёлка на галоўнай сцэне адбылася сустрэча з вядомымі паэтамі-землякамі: Уладзімірам Мазго, Ірынай Войтка, Людмілай Воранавай-Супрун. Вядучыя вечарыны згадалі пра творчыя здабыткі Валянціна Сямянякі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.
  Сваёй творчасцю з зэльвенцамі падзяліліся запрошаныя на свята прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Курловіч, Георгій Кісялёў і Пётр Сямінскі.  
 Прысутныя свята з задавальненнем знаёміліся з дзеючай кніжнай выставай “Паэтычнае сузор’е Зэльвеншчыны”.

 

24.08.2018 г.                      

“Зэльва – ты мая калыска”
Конкурс на лучшее стихотворение и песню

К 760-летию г.п. Зельвы был объявлен районный конкурс на лучшее стихотворение и песню о малой родине «Зэльва – мая калыска», на суд жюри и зрителей поэты Зельвенщины представили 20 стихотворений и 7 песен. В результате лучшим стихотворением, по мнению жюри, было признано произведение Ивана Щурко «Кірмашы дзяцінства” и “Ветракі”, второе место было отдано Олегу Янулю-Венскому за стихотворение “Зэльва - ты мая калыска”, третье - Светлане Литвинчик «У жыце валошкі так звонка смяюцца…» и «А як без песні над калыскай?». Специальным дипломом отмечена Янина Шматко за стихотворение “Кірмаш Зэльву будзіць”. 
В песенном конкурсе победа присуждена Петру Кукаловичу за песню “Родная старонка”, которую исполнили семейным квартетом, второе место заняла Светлана Сонец с песней «Зоры над Зальвянкай», третье – Короза Елена Станиславовна за песню «Зэльвенскія туманы”.

24.08.2018 г.                                

“Зэльве – 760”
Кніжная выстава-панарама

  На цэнтральнай плошчы, з нагоды святкавання 760-годдзя Зэльвы раённая бібліятэка разгарнула выставу-панараму “Зэльве – 760”. Зэльвенцам былі прадстаўлены выдавецкія працы па матэрыялах архіўных дадзеных: аб гісторыі ўзнікнення Зэльвы; аб назве Зэльвы; легенды аб Зэльве; даследаванні з архіваў; буклеты аб людзях працы, якія праславілі родны край.

Фотагалерэя знакамітых ураджэнцаў г.п.Зэльвы

  У дзень святкавання 760-гадовага юбілею Зэльвы, у цэнтральным скверы  дзейнічала фотагалерэя “Алея землякоў”. З партрэтаў глядзелі таленавітыя спартсмены і медыкі, журналісты і музыканты, літаратары і дызайнеры… Няма, напэўна, ніводнай прафесіі, у якой бы ні праславіліся зэльвенцы. Ганаровае месца ў фотагалерэі займалі землякі-навукоўцы, дзеячы культуры, “Ганаровыя грамадзяне Зэльвенскага раёна”, працаўнікі, якія за самаадданую працу ўдастоены звання “Чалавек года Гродзеншчыны”, вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі спартсмены. На фотагалерэі побач размясціліся фотаздымкі сталага і маладога пакаленняў.
  Фотагалерэя “Алея землякоў”, была аформлена дзякуючы краязнаўчаму праекту раённай бібліятэкі “Мой родны кут – мой клопат і мой лёс”.

 

06.09.2018 г.                      
 «Жыве ў кнізе душа народа”
Свята беларускай кнігі
   Літаратурная імпрэза, прымеркаваная да юбілейнага 25-га Дня беларускага пісьменства і друку, пазнаёміла вучняў 10 і 11 класаў СШ№2  з папулярнымі творамі  ад першадрукара да сучасных аўтараў.
Звяртаючыся да вытокаў слова і кнігі, адлюстраваных на выставе, акцэнт быў зроблены на выданне 20-томнага фаліянта “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, які пабачыў свет у мінулым годзе падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
   Асаблівую ўвагу бібліятэкар звярнула на творы пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Дарэчы,   творы аўтараў розных намінацый маюцца ў бібліятэцы і бібліятэкар запрасіла кожнага жадаючага пазнаёміцца з імі.
  Перагортваючы старонку за старонкай літаратуры розных стагоддзяў, бібліятэкар раіла прысутным прачытаць тыя творы, якія павінен ведаць кожны.

 

06.09.2018 г.  
“Книги о комсомоле: прочти и вспомни”
Книжная выставка-напоминание

   К 16-летию БРСМ в читальном зале прошла встреча-диалог покалений – бывших комсомольцев и нынешних активистов молодежного союза.
  Районная библиотека раскрыла выставку книг художественной литературы о комсомольцах, которая вызвала интерес у старшего покаления.  

 

13.09.2018 г.

  В канун празднования Дня библиотек молодежь поселка была приглашена на библиовечер «Библиотечный лабиринт». Открывала мероприятие детская районная библиотека. В комнате «Плэйландия» молодёжь участвовала в виртуальной игре «Кто хочет стать литературоведом?». Затем участники мероприятия по очереди участвовали в мини-квесте: вытягивали записку с зашифрованным адресом книги на стеллаже, находили задание в ней и отвечали на занимательные вопросы. Далее всех присутствующих ждала правовая гостиная в кабинете ПЦПИ «Юристотель». Участникам игры предстояло узнать литературного героя по описанию, угадать какие права героев произведений были нарушены и как назывались сами произведения.   Увлекательно прошел юридический экзамен с заданиями, в которых предстояло проявить эрудицию, смекалку логику. Участники игры складывали правовые термины из букв, соревновались в знании основных гражданских прав «Правда ли, что……». В отделе комплектования, обработки и организации единого фонда – работала “Комната забытых вещей”. По выставленным “забытым” предметам участники угадывали автора или название произведения. Далее по маршруту посетителей ждала комната “С ног на голову” в отделе библиотечного маркетинга. Здесь необходимо было проявить смекалку при отгадывании “перевернутых” зашифрованных названий книг. Отдел обслуживания провел интеллектуальное казино “Библиофортуна”. Здесь для участников была организована квест-игра “Книгу города листая”, был проведен литературный “Шарадобум”. В рамках акции “Возьми книгу в подарок” участники мероприятия могли взять в подарок себе книгу со стеллажа “Буккроссинг”, а также сделать фото с любимым произведением в “Фотосалоне”. Заинтересованно отнеслись присутствующие и к фотовыставке “Библиотеки мира”. Последним по маршруту библиотечного лабиринта был читальный зал, превращенный в “КиноКвартирник”, где команды должны были угадать известные литературные произведения по отрывкам кинофильмов. В конце мероприятия самые активные и эрудированные участники мероприятия получили сладкие сувениры.

21.09.2018 г.     
  Экскурсию по районной библиотеке провели сотрудники библиотеки для учащихся 7-го класса СШ№2. В отделе комплектования ребята узнали, как новая книга получает свой адрес, перед тем как попасть на книжную полку библиотеки. Отдел маркетинга и рекламы – координатор работы сельских библиотек - поделился с ребятами своими главными достижениями – победами в Республиканских конкурсах за два последние годы. 
  Очень заинтересовались  ребята мастер-классом переплета книг. Елена Викторовна буквально за три минуты возвратила книге вторую жизнь, поработав и дрелью, и ниткой с иголкой, и клеем, очень удивив ребят своим мастерством.
  Отдел обслуживания познакомил ребят с правилами пользования библиотекой, с каталогами, с платными и бесплатными услугами и пригласил школьников в будущем стать читателями взрослой библиотеки.  

 

gallery/2

08.09.2018 г.
  Шмат новага ў розных сферах дзейнасці даведаліся дзеці ў час экскурсіі “Сюды прыходзяць дзеці даведацца пра ўсё на свеце”, якая адбылася ў Каралінскай СБ.  

23.09.2018 г. 
 У Каралінскай СБ адбылася віктарына “Пра тую зямлю, дзе ты нарадзіўся”, дзе ўдзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні пра сваю малую радзіму.

gallery/1

06.09.2018 г.

  В Елковской сельской библиотеке на празднике к Дню письменности “Ніколі не знікне слова” присутствовали профессор Минской Духовной Семинарии Митрофорный протоиерей Виталий Антоник, отец Сергий Шумец, местные поэтессы Анна Гулис и Светлана Литвинчик.

23.09.2018 г.
  Выстава "Картофель - полезный продукт" была арганізавана бібліятэкарам Князеўскай сельскай бібліятэкі пад час свята бульбы  ў аграгарадку Князева. 

gallery/image

26.09.2018 г. 
  “З цяплом і ласкай - да людзей” Дні добрых паслуг. 
  У рамках дэкады “Залаты ўзрост” для людзей пажылога ўзросту з абмежаванымі магчымасцямі бібліятэка у перыяд з 26.09.2018 па 3.10.2018 запланавала акцыю наведвання чытачоў на даму. 
26 верасня бібліятэкары наведалі ветэрана працы Кузьміч Тамару Уладзіміраўну.

gallery/image (1)

28.09.2018 г.
  Консультация нотариуса. 
  Встреча приурочена к Международному Дню пожилого возраста.

  В районной библиотеке состоялась очередная встреча-консультация с заведующей нотариальной конторы Зельвенского района Данюк Натальей Викторовной. Жители поселка смогли получить консультацию по широкому спектру вопросов.

28.09.2018 г.

  Экскурсию по районной библиотеке провели сотрудники библиотеки для учащихся 9-го класса Зельвенской государственной санаторной школы-интернат. Шестеро ребят сразу стали читателями библиотеки, заинтеросовавшись серией книг «Сталкер».

28.09.2018 г.
  «Нам года не беда, коль душа молода»
  Чайные посиделки ко Дню пожилого человека
  Для собравшихся в зале за чашкой чая участников любительского объединения «Осень жизни» 
библиотекари подготовили различные литературные, кулинарные, песенные, конкурсы, весёлые загадки.
  Вниманию присутствующих был сделан обзор книг Издательства Белорусского Экзархата «Книги, дарящие тепло».
  Выставка «Праздник осеннего возраста» вместила в себе литературу о рецептах долголетия, о занятиях людей пожилого возраста на досуге.

30.09.2018 г.

  Во время проведения в агрогородке Бородичи праздника для пожилых людей «Душою молоды всегда» библиотекарем была организована выставка наиболее популярных печатных изданий у данной категории.

gallery/2

01.10.2018 г. 
  Выставку книг «Праздник осеннего возраста» библиотекари развернули в фойе районного центра культуры и народного творчества во время районного праздника, посвященного Дню пожилых людей.

02.10.2018 г.

  Супрацоўнікі раённай бібліятэкі працягваюць наведваць сваіх чытачоў на даму (з абмежаванымі магчымасцямі) ў рамках акцыі “Дні добрых паслуг”. Сёння іх з задавальненнем сустракалі пастаянныя чытачы бібліятэкі Праскурская Ганна Мікалаеўна і Мартынчык Алена Васільеўна.

03.10.2018 г.  
  В рамках встречи  руководителей района с молодыми специалистами  для молодежи была организована экскурсия по музейной комнате Анненской ярмарки.  Заведующая отдела обслуживания и информации районной библиотеки окунула ребят в  историческое прошлое  ярмарки со времен  князей Сапегов, рассказала о вновь возрожденной ярмарке на зельвенской земле в 2001 году, познакомила с  экспозициями  музея, рассказала о том, что ярмарка  стала визитной карточкой и брендом Зельвенщины, что с каждым годом она набирает обороты, прирастает числом участников и гостей, расширяя туристический и экономический потенциал района.  

03.10.2018 г.
  Бібліятэкар Каралінскай СБ пад час акцыі-віншавання "Мудрасць жыцця - маладосць душы" наведала былых работнікаў устаноў культуры аграгарадка.

06.10. 2018 г.
  В Словатичской библиотеке-клубе прошла встреча "Славим возраст золотой".

gallery/img_20181006_123408

08.10.2018 г.                 
“Жанчына – маці сусвету”
Выстава-прагляд
  У рамках запланаваных мерапрыемстваў да Тыдня Маці ў чытальнай зале раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць выстава-прагляд, якая складаецца з 5 раздзелаў:
1.“Святыя заступніцы” ; 
2. “Творцы узвышаных мадон”;
3. “Жанчыны-легенды”;
4. “Жанчыны - сувязь стагоддзяў”;
5. “Аб маці з любоўю, павагай і пяшчотай”.
         Запрашаем пазнаёміцца!

Мерапрыемствы да Тыдня Маці

gallery/7 (1)

14.10.2018 г.

  Бібліятэкар Бародзіцкай СБ разам з работнікамі клубнай установы падрыхтавалі вечар-віншаванне “Зазірні ў маміны вочы”. Для мам і бабуль дзеці падрыхтавалі святочны канцэрт. Была аформлена кніжная выстава “Мая мама самая лепшая” і выстава малюнкаў “Чароўная палітра”. Пасля канцэрта з дзецьмі правялі гульнёвую праграму. На прыканцы арганізавалі салодкі стол.

09.10.2018 г.     
“Аб той, хто жыццё даруе і цяпло”
Паэтычны калейдаскоп
  Ад маці залежыць духоўнасць усёй сям’і: цеплыня, шчырасць і лад.
За аснову правядзення мерапрыемства да Дня Маці  для вучняў 10 класа СШ№2 бібліятэкары раённай бібліятэкі ўзялі кнігу “Ад шчырага сэрца. Падарунак любай маме”, якая выдадзена ў 2016 годзе выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, дзе ў адзіным томе сабраны расповеды пра маці вядомых людзей ад Рафаэля і Моцарта да сучасных беларускіх пісьменнікаў. Краналі да самай душы ўспаміны аб маці Я. Брыля, Антуана    Сент-Экзюперы, Я.Коласа і Я.Купалы, Гётэ і інш.
Цудоўныя вершы аб маці мясцовых паэтаў дапаўнілі гімн усім маці свету.
Пазнаёмілі бібліятэкары вучняў з матэрыяламі кніжнай выставы “Жанчына – маці сусвету”.

11.10.2018 г.                 
«Вечнага міру табе, мама!»
Вечарына
  Напярэдадні Дня Маці раённая бібліятэка сабрала за салодкім сталом на сапраўднае свята душы мамаў траіх і больш дзяцей і мамаў, чые дарослыя дзеці праславілі сваёй працай зэльвенскі край і сталі вядомыя далёка за яго межамі.
  У кожнай з сабраных мнагадзетных жанчын было аб чым расказаць, падзяліцца поспехамі дзяцей, расказаць аб сваім жыццёвым лёсе, а гэта Мінчэня Алеўтына Васільеўна, Матах Святлана Аляксандраўна, Мартынчык Алена Васільяўна, Шматко Яніна Людвікаўна, Гайдук Людміла Канстанцінаўна, Качук Святлана Міхайлаўна. 
  Падчас імпрэзы ушанавалі Жукоўскую Алену Віктараўну, маці пяцярых дзяцей, узнагароджаную напярэдадні свята Ордэнам Маці.
  Прачула і з гонарам расказвалі аб сваіх вядомых дзецях мамы Шчамялёва Ніна Іванаўна, у якой сын Андрэй, урач-нейрахірург, загадчык нейрахірургічным аддзяленнем ДзУ“РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі” і Шышко Людміла Аляксееўна – сын Аляксей член Саюза дызайнераў Беларусі, супрацоўнік фірмы VDS, аўтар дызайнерскіх праектаў для будынкаў і прамысловых аб’ектаў шматлікіх вядучых расійскіх і замежных нафтадабываючых і пераапрцоўчых кампаній.
  Алену Станіславаўну Кароза вядучыя вечара прадставілі як жанчыну, чыё імя  ў 2007 годзе занесена ў раённую Кнігу Славы. І не толькі. Яна таленавітая паэтка, чулаю жанчына, маці, выдатнік народнай асветы, настаўнік вышэйшай катэгорыі. Цёпла і ўзнёсла гучалі з яе вуснаў вершы аб маці, расказ аб сваёй маці, якой ўжо 92 гады і якую яна даглядае.
  Святочны настрой сабраным  стварала таленавітая музыкальная сямейная пара Кукаловічаў – Пётр Уладзіміравіч з баянам  і Марыя Пятроўна.
   У кожную эпоху, пачынаючы з сівой даўніны і па сёняшні дзень маці была і застаецца сімвалам прыгажосці, працавітасці, жыццёвай мудрасці. 
  Быць мнагадзетнай маці – гэта падарунак лёсу і вялікае шчасце.